brat » 04 ноя 2009, 21:04
ФК "Сібір" (Новасібірск), які трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, заваяваў пуцёўку ў расійскую прэм’ер-лігу.
Сёння, 4 лістапада, у заключным туры "Сібір" выйграла ў "Чыты" з лікам 4:0. Яго асноўны канкурэнт за другую пуцёўку уладзікаўказская "Аланія" прайграла "Краснадару" - 1:5.
"Сібір" набрала 73 балы, у "Аланіі" засталося 70 балаў. Першае месца ў чэмпіянаце першага дывізіёна заняў "Анжы" (Махачкала) - 75 балаў.
Такім чынам, "Анжы" і "Сібір" у наступным годзе будуць выступаць у расійскай прэм'ер-лізе.
"Сібір"і вядзе гісторыю ад 1936 года, але ўпершыню выступіць у элітным дывізіёне.
Трэніруе клуб беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, які ўзначаліў каманду 20 снежня 2008 г. У Беларусі Крывушэнка трэніраваў БАТЭ і мінскае "Дынама".
За "Сібір" выступаюць беларусы Дзмітры Молаш і Генадзь Блізнюк.
У гэтым сезоне першы забіў у розыгрышы першай лігі восем мячоў, а другі - тры. Дарэчы, сёння Молаш забіў першы гол у гульні з "Чытой", якая пакідае першы дывізіён.
Гродненец. ФК Бавария.